Майстар-клас для дзяцей па стварэнні нейраіллюстрацый: далучайцеся да сучаснага мастацтва!
2024-08-13 20:11
17 жніўня ў Катавіцах адбудзецца ўнікальны майстар-клас для дзяцей ад 7 гадоў пад назвай «Чароўныя нейрасеткі».
Гэта выдатная магчымасць для маленькіх мастакоў пазнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі ў свеце мастацтва, адкрыць у сабе творчы патэнцыял і паўдзельнічаць у стварэнні анімацыйных фільмаў на аснове гістарычных падзей Беларусі. Арганізоўвае майстар-клас Fundacja Centrum dialogu publicznego ў межах праграмы «Дзеці для дзяцей».
Што такое нейраілюстрацыя і што чакае дзяцей?
Нейраілюстрацыя — гэта малюнак, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту, але пад кантролем чалавека. Падчас майстар-класа дзеці будуць вучыцца ствараць маляваныя персанажы, а таксама азнаёмяцца з асноўнымі прынцыпамі працы з промтамі (інструкцыямі для нейрасеткі). Удзел у варштаце не патрабуе спецыяльных мастацкіх навыкаў ці адукацыі — усяму можна навучыцца на месцы!
Што атрымаюць удзельнікі?
На працягу 60 хвілін дзеці змогуць стварыць уласныя маляваныя персанажы, засвоіць інтэрфейс нейрасеткі Midjourney, пазнаёміцца з асновамі промтынгу.
Галоўная задача майстар-класа — паказаць, што сучасныя тэхналогіі даступныя кожнаму, і дапамагчы дзецям выказаць свае ідэі праз мастацтва.
Ілюстрацыі стануць анімацыяй
Асаблівай часткай майстар-класа з'яўляецца тое, што створаныя дзецьмі ілюстрацыі будуць анімаваныя і стануць асновай для будучага мультфільма, прысвечанага Анастасіі Слуцкай. Усе ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне на прэм'еру мультфільмаў, якая адбудзецца ў пачатку восені.
Падрабязнасці пра мерапрыемства
Майстар-клас адбудзецца 17 жніўняў памяшканні Centrum Organizacji Pozarządowych па адрасе: Katowice, ul. Wita Stwosza 7, партэр, зала 16. Пачатак мерапрыемства: а 14.00 для дзяцей малодшых за 10 гадоў і а 16.00 для дзяцей старэйшых за 10 гадоў.
Важная інфармацыя
Дзеці да 10 гадоў павінны быць у суправаджэнні бацькоў падчас майстар-класа. Колькасць месцаў абмежаваная!
Як зарэгістравацца?
Для рэгістрацыі неабходна адправіць SMS са значком «+» на нумар 790-244-364. Калі ў вас узніклі пытанні, можна патэлефанаваць на той жа нумар.