23 сакавіка ў Любліне адбудзецца унікальны варштат, прысвечаны засваенню сучасных тэхналогій па стварэнні нейравыяваў.
Мерапрыемства арганізуецца для маленькіх беларусаў ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. На працягу 60 хвілін дзеці будуць навучацца ствараць малюнкі, выкарыстоўваючы магію нейрасетак.
Асаблівы акцэнт будзе зроблены на вывучэнні інтэрфейсу нейрасеткі Midjourney і асноваў промптынгу (стварэнне камандаў для штучнага інтэлекту).
Дзеці змогуць праявіць свае творчыя здольнасці і стварыць выявы, якія ў будучыні будуць анімаваныя і стануць асновай для мультфільмаў, прысвечаных вядомым беларускім гістарычным постацям, такім як Усяслаў Чарадзей, Францыск Скарына і іншым. Малыя мастакі таксама атрымаюць запрашэнне на прэм’еру гэтых мультфільмаў, якая адбудзецца ўлетку, і, па жаданні бацькоў, іх імёны з'явяцца ў фінальных тытрах.
Адбудзецца варштат у суботу, 23 сакавіка ў камп’ютарнай залі прасторы «Баабаб» па адрасе: Lublin, ul. Krakowskie Przedmieście 39 B. Пачатак а 12.00 для дзяцей ад 7 да 10 гадоў, а 13.30 для дзяцей ад 10 да 14 гадоў.
Для ўдзелу дастаткова адправіць SMS са знакам “+” на нумар 790-244-364. Колькасць месцаў абмежаваная, таму рэгіструйцеся як мага хутчэй!
Не прапусціце магчымасць далучыцца да свету сучасных тэхналогій і творчасці!